Такое меркаванне выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нефармальнай сустрэчы з журналістамі рэгіянальных СМІ Магілёўскай і Віцебскай абласцей у аграгарадку Александрыя.

"Склалася ідэальнае надвор'е для ўборкі. Лепш не бывае", - падкрэсліў ён. Ён адзначыў, што ўжо больш за палову ўраджаю аграрыі ўбралі. Сёння падыдуць да 60-працэнтнага рубяжа. "Калі хоць адзін тыдзень яшчэ пастаіць такое надвор'е, у нас будзе небывалае збожжа. Мы ў гісторыі такога збожжа не бачылі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на высокую якасць збожжа і аб'ём вырашчанага ўраджаю. "Гэта і той мільён тон пшаніцы, які мы заўсёды куплялі. Сёння яго таксама атрымалі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы значны ўклад у гэту справу вучоных і спецыялістаў. "Добра папрацавалі, малайцы", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?