У рэдакцыю патэлефанаваў абураны чытач.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанаваў абураны чытач. Ён стаў сведкам наступнай сцэны ў краме. «Жанчына вырашыла набыць вуголле для мангала, узяла пакунак і пайшла да касы. Там даведалася, што ён каштуе ажно 37 тысяч. Гэта сярэдні пакунак, вялікі каштуе 51 тысячу. Жанчына адразу ж вярнула пакунак прадаўцам і запытала, чаму ён такі дарагі. Прадавачка паціснула плячыма — не хочаце, не купляйце. Калі ж жанчына сышла без вуголля, сама ў сябе запыталася — а і праўда, за што такія грошы?»

Наш чытач пацікавіўся, колькі каштуе пакунак вуголля на аўтазапраўках — не даражэй за 13 тысяч.

«Мяне абурыла тое, што гэтае вуголле, нават не адкіды, а адкіды з адкідаў, гэтулькі каштуе. Першай думкай нават было напісаць заяву на звальненне, з’ехаць у вёску, спаліць дзедаву хату на вуголле ды атрымаць за іх шалёныя грошы», — сумна жартуе чытач. Ён кажа, што не пакіне справу так і абавязкова наведаецца ў тую краму, каб праз кнігу скаргаў і прапановаў даведацца, чаму ж такая «залатая» цана ў простага вуголля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?