Пасля допыту ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю праваабаронца Алесь Бяляцкі застанецца пад вартай.

Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, каля 18.00 жонцы Бяляцкага Наталлі патэлефанавалі супрацоўнікі ДФР і сказалі падрыхтаваць перадачу і прывезці яе ў дэпартамент. Да гэтага Бяляцкага на працягу больш чым чатырох гадзін дапытвала следчая група ДФР.

«Ніякіх вестак мы пакуль не атрымалі, — сказала Равяка. — Якое рашэнне было прынята, мы не ведаем, але па званку жонцы зрабілі выснову, што Алесь застаецца пад вартай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?