Каля расійскага консульства ў Мінску адбылася акцыя пратэсту. Яе зладзілі актывісты незарэгістраванай расійскай Нацыянал‑бальшавіцкай партыі.

15 актывістаў партыі блакавалі ўваход у консульства, прыкуўшыся да яго кайданкамі. Яны вывесілі транспарант «Саюз даражэй за газ» і скандавалі «Не — газаваму шантажу». Акцыя доўжылася каля гадзіны. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння не затрымалі нікога з удзельнікаў, а проста папрасілі іх разысціся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?