Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 10 «Аб павелічэнні памераў усіх відаў

дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі».

У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны таленавітай навучэнскай моладзі пастанаўляю:

1. Павялічыць з 1 лістапада 2006 г. у 1,05 раза памеры ўсіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры па выкананню гэтага Указа.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка.

10 студзеня 2007 г. г .Мінск.

Такім чынам будзе ўсталяваны ўзровень стыпэндый для студэнтаў ВНУ, у залежнасьці ад адзнак:

ад 82,8 тыс. да Br 132,5 тыс. (памеры стыпэндый вырастуць на 3,9 тыс. – 6,3 тыс.),

для навучэнцаў ўстаноў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі ён складзе ад 69,5 тыс. да 104,3 тыс. (будзе павялічаны на 3,3 тыс. – 5,0 тыс.),

для навучэнцаў устаноў ПТВ ад 44,7 тыс. да 71,6 тыс. (будзе павялічаны на 2,1—3,4 тыс.).

Пераразьлік стыпэндый будзе праведзены з 1 лістапада 2006 году.

Указ прыняты ў мэтах далейшага павышэньня сацыяльнай абароны навучэнцаў і студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?