На чорным рынку курс даляра працягвае імклівы рост. Па стане на суботу курс продажу склаў 6941 рубель, курс пакупкі — 6696 рублёў. Нават калі падлічыць сярэднюю лічбу, атрымаецца курс 6819 рублёў. Гэта на 36% вышэй за афіцыйны курс Нацбанка.
Прычым, мяркуючы па трэндзе росту,
у бліжэйшыя дні даляр можа дасягнуць 7000 рублёў.

У валютчыкаў даляр ужо дайшоў да гэтай лічбы. Прадаць амерыканскую валюту можна за 6500–6700 рублёў.

Літоўскія банкі апошнімі днямі гуляюць на апярэджанне — купіць даляр за беларускія рублі можа, аддаўшы 7400–7550 рублёў, пры продажы можна атрымаць 6640 рублёў.

Нягледзячы на суровыя пакаранні за незаконныя валютныя аперацыі, чорны рынак квітнее. Валютчыкі дзяжураць каля вялікіх абменнікаў і ў крамах, не адмаўляюць у чорным абмене і таксісты.

Масава здзяйсняюцца абменныя аперацыі між калегамі на самых розных прадпрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?