Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб назваў здрадай тое, што літоўскі бок перадаў афіцыйнаму Менску інфармацыю па рахунках. Ён растлумачыў, што ў «Вясны» не было іншага выйсця, чым працаваць у такіх напаўлегальных умовах:

«Сёньня ў Беларусі існуе такі парадак. Калі нейкае грамадзкае аб’яднаньне хоча і мае магчымасьць атрымаць гранты з-за мяжы, то атрымліваецца так, што, калі афіцыйна гэта ўсё рабіць, то каля 70% гэтых грантаў ты павінен аддаць беларускай дзяржаве. А зь іншага баку, грантадаўцы, калі ведаюць, што так адбываецца, ня хочуць даваць гранты на ўмацаваньне дзяржавы, на ўмацаваньне беларускага рэжыму. І гэтыя

грамадзкія аб’яднаньні, іх лідэры, знаходзяцца ў такім стане — ці браць неафіцыйна, займацца гэтай дзейнасьцю, ці наогул не займацца.
У такім стане апынуўся і праваабарончы цэнтар „Вясна“. Літва ведае ўмовы, у якіх працуюць грамадзкія аб’яднаньні Беларусі. Мне здаецца, гэта проста здрада. Хто і як гэта зрабіў, я ня ведаю».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?