Увечары 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Гомеля Зміцера Шаўчэнку, які пад ананімным акаўнтам пісаў у групе «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

Як паведаміла жонка актывіста Ала Шаўчэнка, муж разам з двума маленькімі дзецьмі ў суботу, 6 жніўня з’ехаў на дачу ў вёсцы Калініна Гомельскага раёна. Увечары да дачы пад’ехаў аўтамабіль «Опель», з якога выйшлі людзі ў цывільным.

«Прама на вачах у дзяцей мужа затрымалі і павезлі ў невядомым кірунку. Яго маці заявілі, што Зміцер вінаваціцца ў закліку да непадпарадкавання ўладам.
Толькі потым у Чыгуначным РАУС Гомелю мне сказалі, што мужа даставілі ў ізалятар часавага ўтрымання, у панядзелак будзе суд. Добра, што на дачы былі бацькі Змітра, з якімі засталіся дзеці», — сказала Ала Шаўчэнка.

Жонка актывіста мяркуе, што затрыманне мужа можа быць звязана з якім-небудзь паведамленнем, пакінутым у гомельскай групе «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?