У Мінску на мінулым тыдні сем дырэктараў крам былі звольненыя за пустыя прылаўкі, паведамляе галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама.

Патрабаванне па належным функцыянаванні гандлёвых аб’ектаў сталіцы выказаў на нядаўнім паседжанні Мінгарвыканкама яго старшыня Мікалай Ладуцька. Рэзкую рэакцыю мэра выклікалі факты паўпустых паліц у некаторых крамах горада.

«Калі ёсць пустыя прылаўкі — павінна быць звальненне дырэктара крамы», —
сказаў мэр сталіцы, падкрэсліўшы, што магчымасці для запаўнення таварамі паліц крам горада сёння ёсць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?