Здарэнні2828

Вілейскае вадасховішча апанавала сіняя пена ядавітага адцення

Цэлыя касякі дохлай рыбы аблепленыя тым самым рэчывам. Між тым ваду з вадасховішча п'е палова Мінска.

Узбярэжжа вадасховішча напалохала жыхароў Вілейкі. Між тым ваду з вадасховішча п'е палова Мінска.

Жыхары Вілейкі даслалі ў Рэдакцыю «НН» некалькі фотаздымкаў з берага Вілейскага вадасховішча. Тое, што можна ўбачыць на здымках, нагадвае наступствы тэхнагеннай катастрофы.

На вадзе — цвёрдая блакітная пена ядавітага адцення. Цэлыя касякі дохлай рыбы аблепленыя тым самым рэчывам. Сіні колер шуму не падобны да прыроднага.

Знаходзіцца гэтае месца каля паста міліцыі, акурат непадалёк ад канечнага прыпынку гарадскога аўтобуса.

«Гэта сапраўды страшна, — піша чытач. —

 Такое адчуванне, што ў вадасховішча вылілі цыстэрну меднага купарвасу».
Што больш за ўсё хвалюе ў гэтай сітуацыі — Вілейскае вадасховішча выкарыстоўваецца як крыніца пітнай вады для Мінска.

На той момант, калі «НН» звязалася з кіраўніцтвам раёна, ніхто яшчэ не ведаў, што магло здарыцца на вадасховішчы. Адзінае, што версію з купарвасам у выканкаме не пацвердзілі — няма адкуль купарвасу там узяцца.

Кіраўніцтва аддзялення грамадзянскай абароны раёна выказала меркаванне, што

сіняе рэчыва на беразе вадасховішча цалкам можа быць прыроднага паходжання: калі высыхаюць балоты, то іх дно выглядае менавіта так і мае яркі блакітны колер.
Пры гэтым адміністрацыя раёна будзе высвятляць, што адбылося на ўзбярэжжы.

«Насамрэч, блакітны колер можа мець прыроднае паходжанне, — кажа вядомы публіцыст і актывіст экалагічнага руху Валер Дранчук. — На маёй роднай рэчцы такое час ад часу здаралася, тлумачылася тым, што там паблізу знаходзілася руда — тады вада і бераг перыядычна набывалі сіні колер. Асабліва калі ў міжсезонне змяншаўся ўзровень вады».

Вілейскае вадасховішча было створана штучна, і адмыслова для захавання пітной вады для Мінска, таму за станам вады ў ім сочаць пільна. Афіцыйны каментар ад кіраўніцтва Вілейкі павінен з’явіцца ў хуткім часе, праверка распачалася.

«Больш за ўсё гэта падобна на тое, што вадасховішча «цвіце», — кажа кандыдат хімічных навукаў Канстанцін Лапко. — 

Напрыклад, возера ў Радашковічах падчас «цвіцення» мае жоўта-карычневы колер, які таксама нагадвае наступствы тэхнагеннай катастрофы.
Мае сябры з Вілейкі кажуць, што гэта менавіта прыродная з’ява. Хімічнага паху, які б мусіў з’явіцца, калі б праблема была ў забруджванні, на беразе няма».

— Такую пену могуць утварыць сіне-зялёныя водарасці — найпрасцейшыя формы жывых арганізмаў, — кажа біёлаг Алена Малюшкова. —
Мяркуючы па фота, гэта менавіта яны. Тут варта прыгадаць нядаўнюю сітуацыю ў Жоўтым моры, з той розніцай, што там водарасці былі зялёныя. У прынцыпе, у хуткім часе на іх можа ўзнікнуць лішайнік, які часцяком стварае менавіта вось такі эфект. Адзінае, што
колер для водарасцяў незвычайны, найчасцей яны маюць больш адценняў зялёнага. Магчыма, тут справа ў спалучэнні водарасцяў з хіміяй.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам26

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў1

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»12

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам26

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць