Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, галоўныя ўрачы сталічных клінік і іх намеснікі пабывалі 9 жніўня на экскурсіі ў следчым ізалятары № 1 МУС на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Гэтым візітам у СІЗА Генеральная пракуратура працягнула антыкарупцыйную прафілактычную кампанію сярод чыноўнікаў.
Раней тут пабывалі прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, па падатках і зборах, сельскай гаспадаркі і харчавання, архітэктуры і будаўніцтва.
Наведвальнікі, якіх суправаджалі прадстаўнікі Генпракуратуры і адміністрацыі ізалятара, агледзелі памяшканні СІЗА, камеры, дзе знаходзяцца падследныя, у тым ліку жанчыны і непаўналетнія. Пабывалі ў размяшчэнні
Затым, выслухаўшы паведамленне пра сітуацыю з карупцыяй у краіне ў цэлым і ў сістэме аховы здароўя ў прыватнасці, медыкі атрымалі магчымасць задаць суправаджальнікам пытанні.
Як ні дзіўна, у тым ліку для прадстаўнікоў Генпракуратуры, ніхто з іх не запытаў пра медыцынскае забеспячэнне спецкантынгенту.Затое наведвальнікі СІЗА пацікавіліся, ці былі ўцёкі з ізалятара і якая сітуацыя з карупцыяй у сістэме Міністэрства адукацыі.
Начальнік аддзела Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ігар Грэйба прапанаваў медыкам «падзяліцца ўражаннямі ад убачанага з калегамі, данесці інфармацыю, арыентаваць сваіх работнікаў на тое, што пакаранне няўхільнае». Заклікаў актыўна займацца прафілактыкай карупцыі, шукаць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць учыненню такіх злачынстваў.