Колькасць безбілетнікаў няўхільна расце.
Прадстаўнікі «Мінсктранса» і Міністэрства транспарта лабіруюць ідэю, што памер штрафу за безбілетны праезд павінен быць павялічаны ў некалькі разоў, прынамсі, да ўзроўня адной базавай велічыні, якая цяпер складае 35 тысяч рублёў.
Нагадаем, існуючая сума штрафу — 7 тысяч рублёў, што ў 5 разоў менш за кошт месячнага праязнога на адзін тып транспарта ў Мінску.
Адна з падстаў для павелічэння памеру штрафу — рост колькасці «зайцаў» у сталічным грамадскім транспарце.
Да 2007 года Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі прадугледжвалася пакаранне за безбілетны праезд у памеры 0,5 базавай велічыні, але пасля сума штрафу скарацілася да 0,2 0,2 базавай велічыні.
Па дадзеных «Мінсктранса»,
у 2006 году ў Мінску аштрафавалі 38 700 чалавек, у2010-м колькасць выяўленых безбілетнікаў дасягнула 158 тысяч — «зайцаў» стала больш у 4,1 разу.
Летась у сталічны бюджэт пералічана 1 180 мільёнаў рублёў, спагнаных у якасці штрафаў за безбілетны праезд. За першае паўгоддзе