Мужчына быў знойдзены у пераходзе паміж станцыямі «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

Паводле інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, гэта быў мужчына, 1967 года нараджэння.

— У міліцыю паступіла паведамленне ў 16.07, — удакладніў суразмоўца. — Калі прыбылі два нашыя супрацоўнікі,

чалавек знаходзіўся на падлозе. Міліцыя адразу выклікала брыгаду хуткай дапамогі, якая канстатавала яго смерць.
Прычыны смерці высвятляюцца, на дадзеным этапе крымінальнай падаплёкі не ўгледжваецца.

У сувязі са здарэннем абмежаванне руху пасажыраў у метро было толькі на ўчастку, дзе ляжыць чалавек. Метрапалітэн працуе ў звычайным рэжыме.

Глядзі таксама: 18-гадовы студэнт БНТУ памёр у метро
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?