Зборная Беларусі перамаглі каманду Балгарыі з лікам 1-0.

На 33-й хвіліне пасля прастрэлу Сяргея Кісляка брамнік балгараў забіў мяч у свае вароты.
Больш галоў нешматлікія гледачы не ўбачылі.

Беларусы выглядалі нашмат больш упэўнена, атакавалі на працягу ўсяго матча. Некалькі ўдараў нашай каманды трапілі ў штангі і перакладзіну балгарскіх варотаў.

Перамога дазволіць Беларусі ўзняцца вышэй у рэйтынгу ФІФА.

**********

Сёння на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Балгарыі. Пачатак гульні, а 20-й. Кошт білета 5000–25000 рублёў.

Для тых, хто не трапіць на гульню, будзе арганізаваная жывая трансляцыя на тэлеканале АНТ.

Беларусь гуляе з балгарамі чацвёрты раз і мае намер перарваць сумную традыцыю —

усе ранейшыя сустрэчы сканчваліся паразамі нашай каманды.
У 2000-м годзе таварыская гульня скончылася з лікам 4–1 на карысць Балгарыі, а ў 2007 годзе беларусы за чатыры дні прайгралі двойчы — 0–2 і 1–2. Пасля гэтых паразаў у адстаку сышоў тагачасны галоўны трэнер Беларусі Юрый Пунтус. На яго месца прыйшоў немец Бернд Штанге.

Сённяшняя гульня — апошняя праверка сілаў перад вырашальнымі восеньскімі гульнямі са сборнай Босніі.

Пакуль што зборная Беларусі захоўвае добрыя шанцы, каб трапіць на чэмпіянат Еўропы 2012 года, які пройдзе ў Польшчы і ва Украіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0