Па падазрэнні ў забойстве 48-гадовага мінчука ў сталіцы затрыманы грамадзянін Германіі Паўль Ш., які прыбыў у Беларусь па справах 15 ліпеня.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў Мінска, 1 жніўня каля дома № 1 па вул. Ліпавай без заўважных прыкметаў гвалтоўнай смерці знойдзены труп 48-гадовага жыхара беларускай сталіцы Д.

Пасля правядзення судмедэкспертызы было высветлена, што смерць мужчыны наступіла ад множных пераломаў рэбраў, пералому пад’язычнай косці, унутранага крывацёку. Іншымі словамі, мужчыну моцна пабілі, праз што і наступіў фатальны вынік.

У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было высветлена, што злачынства мог учыніць 32-гадовы грамадзянін Германіі Паўль Ш. Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ІЧУ. Па факце забойства пракуратурай Савецкага раёна Мінска распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства)).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?