У сувязі з дэвальвацыяй рубля кошт будаўніцтва жылля для асобаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, складае $460 за адзін квадратны метр у эквіваленце, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтвы Беларусі Анатоль Нічкасаў.

«Змены курсаў валюты паказалі дынаміку, паводле

якой кошт жылля, будаўніцтва якога адбываецца з дзяржпадтрымкай, фактычна вярнуўся да цэнаў 2008 года», —
сказаў міністр, адзначыўшы, што на канец 2010 гады гэты паказчык складаў $601.

«Для нашага насельніцтва, якое атрымлівае зарплату ў рублях, гэта добрая, пазітыўная тэндэнцыя, якая дапасуецца да палітыкі будаўніцтва даступнага жылля», — дадаў Нічкасаў.

Па яго словах,

«у сувязі са зменамі эканамічнай сітуацыі неабходна было прыняць меры па стрымліванні коштаў на будаўніцтва жылля». Будаўнічым арганізацыям прыйшлося рабіць гэта за кошт зніжэння планавай рэнтабельнасці і прыбыткаў.

Міністр таксама адзначыў, што рэсурсы льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля «досыць абмежаваныя» і «ва ўмовах росту цэнаў на імпартныя складнікі прыйшлося прыняць палітыку стрымлівання індэксу будаўніча-мантажных прац».

Пры гэтым Нічкасаў падкрэсліў: планы па будаўніцтве і ўводу ў эксплуатацыю 3 мільёнаў квадратных метраў жылля для «чаргі» не змяніліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?