Інтэрнэт-крамы імкнуцца прадаваць увесь магчымы тавар за валюту. Тым больш, што ў каталогі ў інтэрнэце перадусім уключаюцца менавіта «валютныя» цэны, і купцы, якія бачаць розніцу паміж коштам у 50 і 70 даляраў, не заўжды звяртаюць увагу на тое, што ў беларускіх рублях гэта сума будзе аднолькавай.

А курсы ў інтэрнэт-крамах могуць мець разбежку ў паўтары тысячы рублёў.
Напрыклад, крама probel.by прапануе бытавую тэхніку ажно па курсе 7 500 рублёў за даляр. Ад яе трошкі адстае больш папулярны radiomarket.by — 7400 рублёў. Сярэдні курс у крамах — прыблізна 7 100 рублёў: alderamin.shop.by — 7 200, a intel.shop.by — 7 000. Астатнія крамы збольшага трымаюцца такога самага курсу.

Аднак сустракаюцца і выключэнні — крамы, у якіх курс даляру не дасягнуў нават 7000 рублёў. Напрыклад, fortes.shop.by прапануе курс у 6500, а крама па продажы мабільных тэлефонаў dualsim.shop.by — увогуле 6000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?