У першым матчы адборачнага турніра да чэмпіяната Еўропы 2013 года сярод моладзевых каманд беларуская каманда выйграла ў гасцях у Грэцыі. Лік — 3–2.
Ужо на 18 хвіліне Беларусь выйгравала 2–0, забілі Дзмітрый Хлебасолаў і Алег Патоцкі.
Пад канец гульні грэкам удалося зраўняць лік, але на90-ай хвіліне Хлебасолаў забіў пенальці, які стаў вырашальным.