Міністэрства адрэагавала на звароты праваабаронцаў у ААН.

Міністэрства юстыцыі паабяцала Беларускаму Хельсінскаму камітэту «больш жорсткія меры адказнасці» ў выпадках «далейшых парушэнняў дадзенай арганізацыяй патрабаванняў заканадаўства». Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленні на сайце Мінюста. Такім чынам міністэрства адрэагавала на зварот праваабаронцаў у ААН па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў, а таксама на публікацыю ў інтэрнэце пад загалоўкам «Беларуская Праваабарончы Супольнасць звярнулася ды спецдакладчыка ААН».

«У тэкстах публікацыі і звароту ўтрымлівалася інфармацыя аб пазбаўленні Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь некаторых адвакатаў ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці. У сувязі з вышэйпаказаным Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь запатрабавала ў РПГА “БХК” тлумачэнні па фактах распаўсюджвання названай інфармацыі, паколькі Міністэрства юстыцыі ніякіх рашэнняў у дачыненні да згаданых адвакатаў не прымала», — гаворыцца ў заяве Мінюста. — «З атрыманага адказу РПГА “БХК” вынікае, што чытачам сайта РПГА “БХК” і адпаведным адвакатам дадзеная арганізацыя прынесла свае прабачэнні. Міністэрству юстыцыі таксама паведамлена, што “спецдакладчык ААН праінфармаваны аб праходжанні пераатэстацыі адвакатамі А. Бахцінай і Д. Ліпкінай”.

Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад БХК прадставіць у трохдзённы тэрмін копію лістоў у ААН, якія аспрэчваюць раней дадзеную інфармацыю», а таксама размясціць на сваім сайце праўдзівую інфармацыю.

Міністэрства юстыцыі нагадала кіраўніцтву БХК пра сістэматычнае парушэнне заканадаўства — у 2011 годзе арганізацыі было вынесена два пісьмовых папярэджання. «У выпадках далейшых парушэнняў дадзенай арганізацыяй патрабаванняў заканадаўства Міністэрства юстыцыі пакідае за сабой права на прымяненне да РПГА “БХК” больш жорсткіх мер адказнасці», — гаворыцца напрыканцы заявы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?