Вірусам Win32/Delf.QCZ ужо заражана 19% расійскіх карыстальнікаў сеткі, 39% украінскіх і 9% беларускіх.

У сацыяльнай сетцы Facebook распаўсюджваецца новы камп’ютарны вірус. Найбольшы распаўсюд вірус атрымаў у рускамоўным сегменце, паведамляе РІА Новости» са спасылкай на дадзеныя антывіруснай кампаніі ESET. Новы вірус распаўсюджваецца праз чат: карыстальнік атрымлівае ад аднаго са сваіх сяброў спасылку, якая вядзе на сайт, адкуль аўтаматычна загружаецца шкодная праграма Win32/Delf.QCZ.

Як адзначаюць спецыялісты, найбольшы распаўсюд вірус атрымаў сярод рускамоўных карыстальнікаў Facebook. Вірусам Win32/Delf.QCZ ужо заражана 19% расійскіх карыстальнікаў сеткі, 39% украінскіх і 9% беларускіх.

Наступствы заражэння могуць быць рознымі: хакеры могуць выкрасці паролі і лагіны ад сацыяльных сетак, а таксама фінансавыя сродкі карыстальніка з сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і іншую персанальную інфармацыю. Акрамя таго, можа заблакавацца састарэлая антывірусная абарона сцвярджаюць спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?