Пра гэта паведамляюць лукашэнкаўскія СМІ.

Прынята рашэнне аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці 28 кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, прадпрымальнікаў і грамадзян, якія добраахвотна і ў поўным аб’ёме пакрылі прычыненую злачынствамі шкоду дзяржаве і кампенсавалі шкоду ад іншых наступстваў сваіх злачынных дзеянняў. Паведамленне пра гэта распаўюджана са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама паведамляецца: «Прэзідэнт вызваліў 25 арганізацый розных формаў уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў. «Сярод іх — ААТ «Інтэграл», ААТ «Зеніт-БелОМА», ААТ» Аршанскі малочны камбінат ды іншыя прадпрыемствы, якія маюць важнае значэнне для развіцця краіны і асобных рэгіёнаў». «Прынятае рашэнне палепшыць эканамічнае становішча гэтых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці іх работы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?