Гомельская філія ТБМ была адроджаная ў сярэдзіне 2009-га групай маладых і неабыякавых людзей. З таго часу сябры арганізацыі рэгулярна ладзяць культурныя мерапрыемствы (экскурсіі, конкурсы, імпрэзы). Чарговым праектам стала стварэнне інфармацыйнага рэсурсу, прысвечанага асвятленню культурных і грамадскіх падзеяў рэгіёна. Сайт kli4nik.info ўтрымлівае не толькі інфармацыю, накіраваную на пашырэнне магчымасці ўдзелу ў мясцовых ініцыятывах і мерапрыемствах, але і аналітыку. Падзяліцца сваімі ўражаннямі і меркаваннямі вы можаце па адрасе [email protected] і, безумоўна, на самім kli4nik.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0