і не падзяліцца ўражаньнем ад артыкулу «Навука і грамадзтва» ў дзяржаўнай газэце «СБ» за 12 сьнежня. Калі ўжо пачалі пісаць такія артыкулы, значыць, мы сапраўды назіраем апошнюю агонію ідэалёгіі нашай дзяржавы. Падняць з праху атэізм і выкласьці ў такой савецкай агітформе — гэта пачатак канца. Калі я чытала артыкул, дык ня ведала, ці то сьмяяцца, ці то плакаць. Калі яго дачытала, дык зразумела — набліжаецца выкананьне прарочага слова. Перад распадам СССР было шмат прароцтваў пра тое, што Бог разбурыць гэту сыстэму зла, і камуністычны рэжым рухне. Хрысьціянам тых часоў цяжка было паверыць у гэта, і нешматлікія верылі. Але хутка гэта адбылося, і так хутка, што людзі не былі гатовыя да такіх пераменаў. Прароцтвы споўніліся. І цяпер я хачу працытаваць прароцтва на нашу краіну: «Як Бог зруйнаваў жалезную заслону, як Бог зруйнаваў бамбукавую заслону ў Афрыцы, так Бог зруйнуе гэтую заслону ў Беларусі». Я веру, што гэты дзень будзе. І мы на парозе вялікіх пераменаў. І нам цяпер нельга здавацца і расчароўвацца. Мы дачакаемся абяцанага ад Бога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?