Італія правядзе маштабныя эканамічныя рэформы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскага Цэнтрабанка ў абмен на дапамогу ў абароне ад пазыковага крызісу,
сказаў міністр эканомікі Італі Джуліа Трэмонці.

Трэмонці паведаміў парламенцкаму камітэту, што ўрад гатовы прыняць меры па лібералізацыі эканомікі, хоць ён яшчэ працягвае займацца распрацоўкай дэталёвых планаў для балансавання бюджэту да 2013 года.

"Мы павінныя прыняць жорсткі пакет мераў кансалідацыі бюджэту на гэты год і два наступных. Канкрэтныя лічбы цяпер вызначаюцца", - заявіў Трэмонці.

"Палітычны выбар аб тым, як пераарыентаваць намаганні на 2012 і 2013 гады, яшчэ трэба зрабіць", - сказаў міністр, дадаўшы, што гэты план будзе прадстаўлены на наступнай сустрэчы кабінета міністраў.

Трэмонці паведаміў, што ЕЦБ, гэтак жа як Германія і Францыя, падтрымаў праграму зменаў, накіраваную на поўную лібералізацыю дзяржаўных паслуг у Італіі і ўвядзенне больш гнуткіх кантрактаў па найме, каб павысіць мабільнасць рынку працы.

Акрамя таго, план кансалідацыі, па словах міністра, мог бы ўключаць павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын і змены ў правілах, якія рэгулююць выхад на пенсію ў залежнасці ад пенсійных выплат грамадзяніна.

Адносна скарачэння заробкаў дзяржаўным служачым Трэмонці сказаў, што пакуль гэтага ў планах няма, дадаўшы, аднак, што трэба скараціць выдаткі на кіраванне краінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?