З 12 жніўня «Мінсктранс» павялічвае тарыфы на рэйсы па міжгародніх маршрутах.

Рост цаны складзе 5–15%.

Так, на звычайным маршруце ў аўтобусах агульнага тыпу тарыф складзе 180 рублёў за 1 км (замест 171,4 рубля), у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядушкамі — 186 рублёў за 1 км (замест 176,4 рубля).

Тарыф у хуткасных аўтобусах агульнага тыпу павялічваецца да 234 рублёў за 1 км (з 203,8 рубля), у хуткасных аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядушкамі — да 242 рублёў за 1 км (з 210 рублёў).

У дадатковых аўтобусах агульнага тыпу тарыф складзе 244 рубл за 1 км (замест 212,2 рубля), у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядушкамі — 250 рублёў за 1 км (замест 217,4 рубля).

Папярэдняе павышэнне тарыфаў на 15–20% было ажыццёўлена Минсктрансом з 9 чэрвеня бягучага года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?