Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў на сустрэчы з актывам шклоўскай раённай арганізацыі «Белай Русі».

«Бясспрэчна, уся ініцыятыва павінна зыходзіць ад людзей, — адзначыў ён. — Але па настроі я разумею, што арганізацыя саспела да таго, каб павялічыць сваю палітычную ролю, больш актыўна выяўляць сябе».

Па словах Анатоля Рубінава, гісторыя краіны памятае моманты, калі падобныя структуры ствараліся па камандзе зверху, грамадзян прымушалі туды ўступаць, выкарыстоўвалі разнастайныя кіраўнічыя рычагі.

«Але ўсё гэта бессэнсоўна, — заявіў ён. — Наша дзяржава пабудавана на праўдзе і сумленнасці.
Ёсць зацікаўленасць людзей, арганізацыя стане партыяй».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?