Яшчэ адзін інтэрнэт‑партал беларусізуе сваю галоўную старонку. Беларускамоўны інтэфэйс зьявіўся ў найбуйнейшага і найпапулярнейшага айчыннага сайту TUT.BY.

Вось як тлумачыць гэтае новаўвядзеньне генэральны дырэктар TUT.BY Кірыла Валошын: «Ініцыятарам стварэньня беларускамоўнай вэрсіі галоўнай старонкі і пошукавай сыстэмы былі, канечне, нашы карыстальнікі. Менавіта яны выступілі з такой прапановай».

Яшчэ раней TUT.BY з уласнай ініцыятывы пераклаў на беларускую мову інтэрфэйс паштовай службы. Тады і было агучана абяцаньне перакласьці на беларускую мову і галоўную старонку парталу, хаця яна першапачаткова і не была прыдатнай для шматмоўя. «Цяпер зьявіліся тэхнічныя магчымасьці», – кажа Кірыла Валошын.

У найбліжэйшы час TUT.BY абяцае перакласьці на беларускую мову разьдзелы навінаў, а таксама самыя папулярныя старонкі.

Самі ж навіны пакуль збольшага будуць зьмяшчацца на расейскай мове, хоць пляны дубляжу навінаў на родную мову ў «тутбаеўцаў» таксама ёсьць. Некаторыя арыгінальныя навіны, нагадаем, зьяўляюцца па-беларуску.

Фота з сайту tutby.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?