Шры-Ланка правядзе перапіс усіх сланоў, якія насяляюць выспу. Ініцыятыва належыць Міністэрству прыроды гэтай краіны.

У мерапрыемстве прымуць удзел каля 4 тысяч валанцёраў і вайскоўцаў, якія абследуюць усе нацыянальныя паркі і запаведнікі ў пошуках сланоў. Старт першай у гісторыі дзяржавы афіцыйнай працэдуры ўліку сланоў прызначаны на 12 жніўня. Перапіс будзе доўжыцца два дні. Асноўная мэта ўліку сланоў складаецца не толькі ў падліку іх папуляцыі, але і ў развіцці сеткі запаведнікаў і распрацоўцы праграм па захаванні гэтых жывёл.

Па папярэдніх адзнаках арганізатараў перапісу, на Шры-Ланцы пражывае каля 4 тысяч сланоў. Абаронцы жывёл лічаць, што гэтыя лічбы могуць быць заніжаныя, а рэальная колькасць сланоў перавышае названуя колькасць на 50 і больш працэнтаў.

Калі будуць падведзены вынікі слановага перапісу, не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?