Гісторыя109109

Памёр ідэолаг лукашэнкаўскай гісторыі Беларусі — магілёўскі выкладчык Якаў Трашчанок

Радыкальны заходнерусіст, які складаў універсітэцкія падручнікі, хоць адмаўляў асобнасць беларусаў як нацыі.

Радыкальны заходнерусіст, які складаў універсітэцкія падручнікі, хоць адмаўляў асобнасць беларусаў як нацыі.

На 80-м годзе жыцця памёр гісторык Якаў Трашчанок, якога Лукашэнка зрабіў галоўным гісторыкам Беларусі.

Трашчанок, універсітэцкі выкладчык Лукашэнкі, быў складальнікам многіх універсітэцкіх падручнікаў, якія былі выразна антыбеларускімі.

Артыкул у Вікіпедыі надзвычай добра характарызуе асобу Трашчанка, імя якога стала назоўным, як і ягонага ідэалагічнага папярэдніка — Абэцэдарскага:

«Стаіць на крайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымае беларусаў як самастойны народ і разглядае Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозненне ад ідэолага «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасці беларусаў.

Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладання гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі».

Цвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам не могуць звязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў».

Трашчанка абвінавачвалі ў нячыстасці метадаў дзеля ачарнення апанентаў. У прыватнасці, у 1965 годзе ён даслаў у газету «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты.

Гісторык Генадзь Сагановіч ахарактарызаваў падручнікі Трашчанка як цынічную кпіну з беларускай гістарычнай навукі.

Каментары109

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць