Нацыянальны банк Беларусі 16 жніўня 2011 года ўводзіць у зварот памятныя манеты «І.Буйніцкі. 150 гадоў». Гэта срэбная манета наміналам 10 рублёў, спробай сплава 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37 мм і медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 20 г, дыяметрам 37 мм.
Манеты выраблены на ЗАТ «Літоўскі манетны двор». Тыраж — па 2 тысяч штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў зварот, з’яўляюцца законным аплатным сродкам Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце па ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.
0
0
0
0
0
0