15 жніўня ў каталікоў — Прачыстая. У гэты дзень свенцяць кветкі і зёлкі.

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — гэта поўная назва свята — з’явілася ў V ст. Яна належыць да ліку «гадавых», «абавязковых» святаў.

У Польшчы гэты дзень ёсць дзяржаўным святам: у памяць пра перамогу над бальшавікамі пад Варшавай у 1920 годзе. Як лічыцца, той цуд здзейсніла заступніцтва Божай Маці.

Праваслаўныя Прачыстую (Спленне) адзначаюць 28 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?