Пяць плямаў карычневай фарбы з’явіліся на фасадзе райвыканкама ў Глыбокім. Імаверна, па будынку стралялі з пейнтбольнай вінтоўкі.
Дзве плямы трапілі на білборд з выявай камбайнёраў, тры — на цагляныя сцены будынка.
Акты вандалізму — звычайная справа для Глыбокага. Але ўпершыню іх «ахвярай» стаў будынак райвыканкама.