Мінабароны Беларусі не ўхваліла будаўніцтва парка ветракоў у Дзяржынскім раёне.

У ліпені 2010 года Мінскі аблвыканкам і нямецкая кампанія Enertrag AG падпісалі інвестыцыйную дамову пра будаўніцтва ветрапарка магутнасцю 160 Мвт. Кошт праекта складае каля 360 мільёнаў еўра.

Планавалася, што першы ў Беларусі прамысловы ветрапарк з’явіцца каля вёскі Волма Дзяржынскага раёна. Гэты комплекс мог вырабляць каля 170 млн кВт·г электраэнергіі, што адпавядала гадавому забеспячэнню двух такіх раёнаў, як Дзяржынскі.

Рэалізацыя праекта застапарылася, калі справа дайшла да ўзгаднення ў Мінабароны. У ваенным ведамстве сказалі, што «ветракі» могуць парушыць працу радараў, якія знаходзяцца непадалёку ад Койданава.

У прэс-службе Мінабароны Беларусі адзначаюць, што «існуе міжнародны досвед, якім даказана, што ветрапаркі змяншаюць эфектыўнасць працы сістэм СПА».

Зрэшты, Enertrag мае намер рэалізаваць гэты інвестыцыйны праект. Цяпер працягваецца праца па выбару іншай пляцоўкі для будаўніцтва ветрапарка.

У якасці прыярытэтных месцаў разглядаюцца пляцоўкі ў раёне Лагойска і Барысава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?