Беларусь ацэньвае праект па стварэнні ў Катары вытворчасці угнаенняў больш чым у $1,7 мільярда. Такім чынам прэс-служба прэзідэнта падвяла вынікі перамоў у Аляксандра Лукашэнкі з шэйхам Хамадам бэн Халіфой аль-Тані.

Паводле інфармацыі «Інтэрфакс-Захад», дадаткова прапрацоўваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўна-гасцінічнага комплексу ў Мінску цаной да $100 мільёна.

Акрамя таго, паводле паведамлення прэс-службы кіраўніка дзяржавы, вывучаецца магчымасць прыцягнення інвестыцый буйных катарскіх кампаній ў такія сферы беларускай эканомікі, як здабыча карысных выкапняў, нерухомасць, гасцінічны бізнэс і турызм.

Падчас перамоў таксама абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Катарская выспа ў Еўропе».
У прыватнасці, у Беларусі плануецца стварыць спецыяльную зону, у якой будуць размяшчацца катарскія банкі, дзелавыя і культурныя цэнтры арабскіх краін, жыллё і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?