Былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, пра лёс якога ходзяць самыя розныя чуткі, падчас футбольнага матчу паміж зборнымі Беларусі і Балгарыі трапіў у аб’ектыў карэспандэнта Goals.by.

Сяргею Сяргеевічу было зададзена некалькі пытанняў на спартыўную тэматыку, а таксама — з нагоды працы.

— Сяргей Сяргеевіч, вы ж ужо доўгі час без працы…

— Такога не бывае, каб чалавек сядзеў без працы. Я заўсёды ў працы.

— І што вы цяпер робіце?

— Ну як? На футбол хаджу. Дапамагаць выйграваць нацыянальнай камандзе — гэта сур’ёзная праца.

Нагадаем, у канцы чэрвеня дачка экс-прэм’ера Аксана падзялілася з «Народнай воляй», што яе бацька цяпер займаецца выхаваннем унучкі. Нагадаем, Сідорскі займаў пасаду прэм’ера ў 2003–2010 гадах і са снежня мінулага года з’яўляецца беспрацоўным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?