На першай гульні
«Засталося шмат квіткоў. Прададзена больш за 8 тысяч. Колькі будзе — прагназаваць цяжка. Вельмі шмат квіткоў набываецца ў апошні дзень. Цяпер стаіць чарга з самай раніцы. А колькі будзе ўсяго заўзятараў, пабачым на самой гульні».
Адміністратар турыстычнага агенцтва
А11-й гадзіне раніцы ў аўторак ля касаў яшчэ стаялі людзі, некаторыя куплялі адразу па 15–20 квіткоў.
Нагадаем, матч паміж барысаўскім БАТЭ і аўстрыйскім «Штурмам» пачнецца сёння ў 21.45 на мінскім стадыёне «Дынама». Гэта першая сустрэча супернікаў — наступная адбудзецца праз тыдзень у Аўстрыі.
Для таго, каб другі раз за сваю гісторыю выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўчанам трэба перамагчы па суме двух матчаў.