Штраф — 105 тысяч рублёў.
Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Міхаіла Караткевіча вінаватым на падставе арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні. Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.
Згодна з міліцэйскім пратаколам, Караткевіч «у
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Целяпун, суд палічыў, што старонка ў сацыяльнай сетцы — гэта СМІ, запіс Міхаіла быў даступны многім карыстальнікам, таму прызнаў яго вінаватым у арганізацыі акцыі.
«Малады чалавек размясціў запіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы, нікога нікуды не заклікаў і не з’яўляецца арганізатарам, прычым запіс ён зрабіў ужо пасля пачатку акцый маўклівага пратэсту. Адпаведна, як ён мог быць арганізатарам? Такія запісы ў сетцы ёсць у тысяч чалавек», — адзначыў Целяпун.
Паводле слоў праваабаронцы, Міхаіл будзе абскарджваць рашэнне суда.
Каментары