Беларусь згортвае здабычу нафты ў Іране з-за рознагалоссяў.

Беларуская дзяржаўная кампанія «Беларуснафта» спыняе здабычу нафты ў Іране. Прычына — абвастрыліся рознагалоссі з Нацыянальнай нафтавай кампаніяй Ірана. Па паведамленнях шэрагу іранскіх СМІ, нафтаздабычу «Беларуснафта» фактычна спыніла яшчэ пры канцы чэрвеня. Аднак афіцыйна кантракт яшчэ не скасаваны.

Беларусь яшчэ ў верасні 2007 года падпісала з урадам Ірана кантракт на распрацоўку радовішча Джафэйр. Праца непасрэдна па здабычы нафты пачалася ў 2009-м.

Аднак цяпер

дырэктар іранскай дзяржаўнай кампаніі Petroleum Engineering and Development Co. Наджы Садуні кажа, што «Беларуснафта» не выконвала ўмоваў кантракту. Яна павінна была здабываць больш за 3,5 тысячы барэляў нафты ў суткі, а на практыцы ні разу не ўдалося перавысіць паказчык 2,8 тыс. барэляў.
Магчыма, справа ў тэхналагічнай адсталасці беларусаў.

Акрамя Ірана, кампанія «Беларуснафта» таксама асвойвае здабычу нафты ў Венесуэле.

І іранскі, і венесуэльскі кантракт мелі пад сабой палітычныя матывацыі.

«Беларусьнафта» пацвердзіла, што кампанія спыняе працы ў Іране.

У афіцыйным тлумачэнні «Беларуснафты» інфармуе, што нібыта сама перадумала здабываць нафту: «У ходзе работ былі выяўлены новыя дадзеныя аб геалагічнай будове радовішча, што абумовіла змяненне тэхнічных і фінансава-эканамічных умоў рэалізацыі праекту. Улічваючы гэта,

прадпрыемства „Беларуснафта“ прыняло рашэнне аб выхадзе з гэтага кантракта пасля першага этапа. Магчымасць
спынення выканання кантракта пасля заканчэння любога з этапаў была прадугледжана ўмовамі кантракта».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?