Палітвязню Павалу Севярынцу выдалі дазвол выходзіць у Пружаны на тры гадзіны ў дзень.

Як паведамляе прэс-служба БХД, на гэтыя тры гадзіны Севярынцу распісалі адмысловы маршрут. Паводле яго, на сам пошук працы ў палітвязня заставалася толькі адна гадзіна з трох. Тым не менш з дапамагой мясцовых жыхароў Севярынец здолеў патрапіць у краязнаўчы музей у Пружанскім палацы, у цэнтральную раённую бібліятэку, газету «Раённыя будні», цэнтр занятасці, кантору «Камунальнік», краму «Палявая».

Паводле яго словаў,

ва ўсіх установах, дзе можна ўладкавацца па спецыяльнасці пісьменніка і журналіста, людзі былі папярэджаныя пра яго магчымы прыход.
Таму вакансіяў для Севярынца там не знайшлося. Цяпер Павел мае прапановы стаць дворнікам, грузчыкам ці маляром.

Нагадаем, што

на папярэдняй «хіміі» палітвязень працаваў на лесапавале.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?