Сёньня, 12 студзеня, у рамках 5-га этапу Кубку сьвету па біятлёне, у нямецкім Рупольдынгу прайшлі спрынтэрскія гонкі сярод жанчын на 7,5 км. Першынствавала францужанка Сандрын Байі з вынікам 24 хвіліны 24 сэкунды. Францужанка ніводнага разу не спудлавала на агнявых рубяжах.

Найлепшы вынік у беларусак паказвала Дар’я Домрачава — 13‑е месца. Яна адстала аб Байі на 1 хвіліну 15 сэкундаў. Вольга Кудрашова — 18‑я (+1,25,7). Г. зн. Домрачава і Кудрашова прынесьлі балы ў агульным заліку Кубку сьвету.

Натальля Сакалова — 43‑я (+2,18,3), Людміла Калінчык — 60‑я (+2,58,8), Надзея Скардзіна — 65‑я (+3,18,5). Людміла Ананька не стартавала.

У суботу пройдуць спрынтэрскія гонкі ў мужчын. А ўчора беларуская мужчынская каманда заняла ў эстафэце малаганаровае 14-е месца.

Цікава, што поўная назва Кубку сьвету па біятлёне Ruhrgas World Cup. Мала таго, што на ўсходнім газавым фронце не шанцуе, дык яшчэ і на заходнім.

На здымку: пераможца спрынту Сандрын Байі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0