Улада абавязаная і будзе клапаціцца ў нашай краіне аб грамадзянах, але і людзі не павінны злоўжываць такім стаўленнем з боку дзяржавы, заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік пасля прыёму грамадзян па асабістых пытаннях у Браславе.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, нярэдкія сітуацыі, калі адны і тыя ж грамадзяне дзесяткі разоў прыходзяць на прыём да чыноўнікаў рознага ўзроўню, хоць ужо высветлена, што ў іх адсутнічаюць падставы для сваіх патрабаванняў. Часам на прыёмы кожны чацвёрты ці пяты наведвальнік прыходзіць па прынцыпе «я іх усё роўна дастану». У такіх сітуацыях ўлада павінна паступаць больш жорстка, лічыць Анатоль Тозік.

Падводзячы вынікі прыёму ў Браславе, Анатоль Тозік сказаў, што ў большасці зваротаў людзі паднімаюць абгрунтаваныя пытанні, на рашэнні якіх трэба звярнуць увагу і мясцовым уладам, і ўраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?