У ходзе сутыкненняў у Карачы на поўдні краіны за апошнія суткі загінуў 31 чалавек.

Напярэдадні ў сераду ў горадзе былі забітыя 13 чалавек, у тым ліку былы член парламента Ваджа Карым Дад. Прадстаўнікі мясцовых улад паведамляюць, што ў трупярні горада працягваюць паступаць цела забітых мінулай ноччу. Многія з іх былі выкрадзеныя і падвергнуліся катаванням перад смерцю.

Забойствы ў Карачы пачаліся пасля таго, як самая масавая ў Карачы партыя Аб’яднаны нацыянальны рух Пакістана (MQM) заявіла аб тым, што яна зноў увойдзе ў кіроўную кааліцыю.

Гэтая партыя выйшла з кааліцыі, абвінаваціўшы галоўнага партнёра ва ўрадзе — Пакістанскую народную партыю (PPP) — у адмове ад барацьбы з палітычным гвалтам.

Па звестках паліцыі, толькі ў ліпені гэтага года ў Карачы загінула 315 чалавек.

Карэспандэнт Бі-бі-Сі ў Карачы Сайед Шоайб Хасан паведамляе, што целы загінуўшых знаходзяць па ўсім горадзе. Яны загорнутыя ў джутавыя мяхі. Па словах карэспандэнта, гэтыя забойствы набылі нематываваны характар, а іх ахвярамі становяцца жанчыны, дзеці і падлеткі.

На шматлікіх знойдзеных целах маюцца сляды катаванняў, у некаторых з загінулых выкалалі вочы.

Целы знаходзяць у асноўным у раёне Л’яры ва ўсходняй частцы горада. Менавіта там у сераду быў забіты былы член парламента Ваджа Карым Дад. Ён сядзеў у прыдарожнай кавярні і былі забіты ўзброенымі людзьмі на матацыклах.

Карачы жыве цяпер у атмасферы страху — рух грамадскага транспарту спынены, многія крамы зачыненыя. Пад кулю можа трапіць кожны — незалежна ад палітычнай арыентацыі або этнічнай прыналежнасці.

Забойствы працягваюцца, нягледзячы на спробы прымірэння сярод палітычных партый. Прадстаўнікі сіл бяспекі лічаць, што забойцы знаходзяцца пад заступніцтвам высокапастаўленых палітыкаў.

На іх думку, забойствы выкарыстоўваюцца з мэтай распальвання міжэтнічных канфліктаў, а таксама злачыннымі групоўкамі, якія змагаюцца за сферы ўплыву пад выглядам палітычнай актыўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?