Вядомы расійскі аніматар, мастак-пастаноўшчык мультфільма «Малы і Карлсан» і многіх іншых Анатоль Саўчанка памёр у Маскве на 88-м годзе жыцця ў чацвер.

Саўчанка скончыў ВГIК у 1953 годзе. За сваю кар’еру ён стварыў вобразы герояў дзясяткаў анімацыйных стужак, у ліку якіх мультфільмы «Малы і Карлсан», «Вяртанне блуднага папугая», «Воўка ў трыдзявятым царстве», «Шчаўкунок» і «Мыйдадзір».

Сышоў з кінастудыі «Саюзмультфільм» у канцы 1980-х, з тых часоў ілюстраваў кнігі для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?