Чыноўнік галоўнага упраўленьня капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта трапіўся пры вымаганьні і атрыманьні буйнога хабару падчас правядзеньні тэндэру.

Пракуратурай Менску распачата крымінальная справа ў дачыненьні да начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Галоўнага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Будаўнічаму чыноўніка вінавацяць у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.

Паводле апэратыўных дадзеных, чыноўнік з чэрвеня па ліпень 2011 г. вымагаў 11000 даляраў у заснавальніка сталічнай кампаніі. Грошы патрабаваліся за лабіраваньне інтарэсаў бізнэсмэна і стварэньня нероўных умоваў для ўсіх удзельнікаў тэндэру, які праводзіцца Галоўным упраўленьнем капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі.

Чыноўніка затрымалі супрацоўнікі аддзяленьня МУС "Алмаз", пасьля таго, як ён атрымаў 3 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?