Кароткі Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы уключыў у новае выданне 400 неалагізмамаў, у лік якіх трапілі словы «retweet», «cyberbullying» і «sexting»,
піша Mashable.

Слова «retweet» абазначае скапіяванае паведамленне ў мікраблогу Twitter. Найбольш дакладна слова «cyberbullying» можна перакласці як «інтэрнэт-цкаванне». «Sexting» азначае адпраўку СМС-паведамленняў непрыстойнага зместу.

12-е выданне Оксфардскага слоўніка, такім чынам, прызнае ўплыў сацыяльных медыяў і найноўшых тэхналогій на ангельскую мову, лічыць Mashable.

Раней Оксфардскі слоўнік уключыў у афіцыйны спіс ангельскіх словаў абрэвіятуры OMG («о, мой Бог») і LOL («вельмі гучна смяюся»), а таксама сімвалічную выяву сэрца са знака прыпынку і лічбы — <3.

Цяпер кароткі Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы складаецца з 240 тысяч слоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?