Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Лівіі, могуць пакінуць краіну на ваенным караблі «Трыва 1» 21 жніўня ў 9.00, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Карабель накіруецца з Трыпалі, як мяркуецца, на Мальту.

Гэтая інфармацыя распаўсюджваецца ў Беларусі для абвяшчэння аб названай магчымасці грамадзян нашай краіны, якія знаходзяцца ў Лівіі, не маюць сувязі з пасольствам, але падтрымліваюць кантакт са сваякамі ў Беларусі.

Па дадатковую інфармацыю МЗС рэкамендуе ім звяртацца ў пасольства Беларусі ў Лівіі па тэл. +218 92 339 59 80, +218 21 361 25 55, +218 21 361 63 16, +218 21 361 42 кругласутачна.

Паводле інфармацыі ИТАР-ТАСС, аперацыя па эвакуацыі некалькіх тысяч іншаземцаў, якія аказаліся замкнёнымі ў сталіцы Лівіі Трыпалі, пачнецца ў найбліжэйшыя дні і, як мяркуецца, будзе праведзена па моры. Аб гэтым паведаміла 19 жніўня прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) Джэміні Пандзья. У сувязі з наяўнай сітуацыяй вакол сутыкненняў прыхільнікаў і праціўнікаў рэжыму Муамара Кадафі з просьбай дапамагчы пакінуць Лівію да МАМ звярнуліся самі мігранты.

«МАМ працуе над пытаннем эвакуацыі мігрантаў, колькасць якіх усё павялічваецца, з лівійскай сталіцы, якія апынуліся ў пастцы, — яны не могуць пакінуць краіну з-за бітваў на ўсходнім фронце», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка арганізацыі. Паводле яе слоў, з-за актыўных баёў паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі «для правядзення гэтай аперацыі застаецца толькі невялікае свабоднае «акно».

Тэрыторыю Лівіі ўжо пакінулі больш чым 600 тыс. іншаземцаў.

Усяго ж у краіне налічваецца ад 1,5 да 2,5 млн. іншаземцаў, большую частку з якіх складаюць працоўныя мігранты з краін Афрыкі і Азіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?