Суд у Казахстане забараніў доступ да блогавага сэрвісу LiveJournal (існуюць два варыянты перакладу: «Жывы часопіс» або «Жывы журнал»). ЖЖ адключылі за "прапаганду тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму».
Суд забараніў доступ не толькі да блогаў, але і яшчэ да больш чым двух дзясяткаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія былі западозраны ў прапагандзе экстрэмізму.
Блогеры мяркуюць, што справа зусім не ў экстрэмізме, а ў імкненні ўвекавечыць аўтарытарны рэжым Нурсултана Назарбаева. Блогі былі адной з нешматлікіх трыбун для крытыкі.
LiveJournal вельмі папулярны ў краінах былога СССР.