ЗША расчараваныя рашэннем Беларусі замарозіць вываз з краіны высокаўзбагачанага ўрану, які застаўся там яшчэ з часоў СССР, заявіла афіцыйная прадстаўніца дзярждэпартамента Хайдзі Бранка-Фултан.

«Мы расчараваныя заявай, якуюзрабіла Беларусь. Спадзяемся, што Мінск выканае абавязацельствы па ліквідацыі усяго аб’ёму высокаўзбагачанага ўрану», — сказала Бранка-Фултан. Яна назвала гэта «адказным укладам у сусветную бяспеку».

«Мы па-ранейшаму заклікаем да неадкладнага вызвалення без папярэдніх умоваў усіх палітвязняў», — сказала яна ў той жа час.

Раней у пятніцу афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі паведаміў пра тое, што Мінск прыняў «рашэнне замарозіць сумесныя з ЗША праекты па абмене высокаўзбагачанага ўрану ў рамках ініцыятывы міністэрства энергетыкі ЗША».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?