У пракуратуры польскага Пшэмысьля беларускага палітуцекача Змітра Піменава апыталі і адпусцілі. Як паведаміў «Газэце Выборчай» прадстаўнік пракуратуры, у абвінавачанняў, якія вылучае Піменаву беларускі бок, скончыўся тэрмін даўнасці.

Нагадаем, што палітуцекача затрымалі ўначы з чацвярга на пятніцу польскія памежнікі. Піменаў з жонкай Кацярынай ехаў праз польска-ўкраінскую мяжу. Сам

ён мае «жэнеўскі» пашпарт палітуцекача, жонка — грамадзянка Бельгіі. Беларусь абвясціла Піменава ў вышук па лініі Інтэрполу: яго вінавацяць у хуліганстве і вандалізме.
Допыт Піменава ў польскай пракуратуры цягнуўся амаль 8 гадзінаў.
Беларускія спецслужбы вінавацяць яго ў нападзе на двух мужчын у лістападзе 2000 года ў Віцебску. Сам апазіцыянер кажа, што не ўдзельнічаў у бойцы. Польская пракуратура не стала высветляць, на чыім баку праўда, бо скончыўся тэрмін даўнасці —
пасля здарэння прайшло больш за 10 гадоў.

Піменава адпусцілі з пракуратуры. Але польскія праваахоўнікі яшчэ не вырашылі, ці будуць яны экстрадзіраваць палітуцекача ў Беларусь. Пакуль што ён будзе жыць у свайго знаёмага на Падляшшы.

Калі Піменаў паспрабуе выехаць па-за межы Еўрасаюза, яго зноў затрымаюць, бо ён застаецца ў вышуку Інтэрпола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?