Шэсць чалавек атрымалі раненні пры перакульванні мікрааўтобуса ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці.

ДТЗ адбылося паблізу вёскі Вялікія Бярозаўцы на дарозе Астрына -- Ваўкавыск. За рулём мікрааўтобуса Mercedes Sprinter сядзеў мужчына 1979 года нараджэння. Праехаўшы закругленне дарогі направа, кіроўца не даў рады кіраванню. Мікрааўтобус занесла, і ён з'ехаў у кювет, а затым перакуліўся. У выніку пацярпелі шэсць пасажыраў: 1979, 1978, 1982,1983, 1986 і 1989 гадоў нараджэння. Усе яны былі дастаўлены ў бальніцу.

Аварыя адбылася ў светлы час сутак, асфальтавае пакрыццё было мокрае. Магчыма, прычынай ДТЗ стала перавышэнне хуткасці. У ДАІ адзначылі,

што гэты кіроўца 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР,
у тым ліку хуткаснага рэжыму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?